Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім і ўсяго Усходу прэзентаваў сваю кнігу ў Мінскай духоўнай акадэміі

14 снежня 2019

top.jpg

9-10 снежня 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі Дзявятыя Іеранімаўскія чытанні, навуковая канферэнцыя даследчыкаў Свяшчэннага Пісання, прысвечаная памяці блажэннага Іераніма Стрыдонскага. Канферэнцыя была арганізавана кафедрай біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі і біблейскім часопісам «Скрыжалі».

10 снежня ў рамках канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі доктара багаслоўя, прафесара Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры ігумена Арсеня (Сакалова) «Кніга прарока Асіі» і кнігі Альберта Мэла «Ідзі і памятай. Другазаконне: прарочае прачытанне» (пераклад з італьянскай ігумена Арсеня (Сакалова)). Прэзентацыю правёў аўтар і перакладчык ігумен Арсень (Сакалоў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім і ўсяго Усходу (Дамаск, Сірыя), прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Масква, Расія), доктар багаслоўя.

У сустрэчы прынялі ўдзел рэктар, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі i Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама дацэнт Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта протаіерэй Леў Сямёнаў. Ігумен Арсень распавёў аб сваёй навукова-даследчай працы ў галіне біблеістыкі, пра асаблівасці сучаснага становішча хрысціян на Блізкім Усходзе, аб Праваслаўі ў краінах Заходняй Еўропы, у якіх ён здзяйсняў сваё пастырскае служэнне, адказаў на пытанні з боку выкладчыкаў і студэнтаў.

МінДА / Church.by