Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншавалі медыкаў з прафесійным святам
19 чэрвеня 2020Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з протаіерэем Кірылам Шолкавым павіншаваў супрацоўнікаў РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі з надыходзячым прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка, які ў Беларусі адзначаецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня.
Дырэктару РНПЦ Васілю Барысавічу Смычаку былі ўручаны кветкі і памятны падарунак.
У цяперашні час медыкі РНПЦ прымаюць пацыентаў на рэабілітацыю пасля перанесенага COVID-19 і знаходзяцца на перадавым краі барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй.