Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у святкаванні 50-годдзя РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі
15 верасня 201714 верасня 2017 года адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі», прысвечаная 50-годдзю з дня ўтварэння дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі».
Старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў і старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр» іерэй Святаслаў Рагальскі прынялі ўдзел у канферэнцыі і павіншавалі навукова-практычны цэнтр з юбілеем.
Калектыў навукова-практычнага цэнтра быў узнагароджаны граматамі Патрыяршага Экзарха і Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў таксама ўручыў у дар дырэктару РНПЦ Васілю Барысавічу Смычаку абраз лекара-страстацерпца Яўгенія — лейб-медыка імператара Мікалая II Яўгена Сяргеевіча Боткіна, расстралянага разам з царскай сям'ёй у 1918 годзе. Айцец Кірыл адзначыў велізарны ўклад ДУ «РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі» ў супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.