Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у працы дыскусійнай платформы на тэму «Дзеці па-за палітыкай: погляд моладзі»

20 кастрычніка 2020

200115600196_103527.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі іерэй Мікалай Шульмін і в. а. старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Мікалай Ліс прынялі ўдзел у працы дыскусійнай платформы на тэму «Дзеці па-за палітыкай: погляд моладзі», арганізаванай моладзевым парламентам пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь. У дыскусіі таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, камісіі па справах непаўналетніх Мінгарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, экспертнай супольнасці, члены Моладзевага савета (парламента) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь і студэнты профільных устаноў вышэйшай адукацыі.

Адкрываючы дыскусію, іерэй Мікалай Шульмін павіншаваў усіх удзельнікаў форуму са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У сваім выступленні ён звярнуў увагу прысутных на вечную значнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове светаўспрымання, культуры беларускага народа і на якіх выбудаваныя маральныя асновы беларускай традыцыйнай сям'і.

Падчас дыялогу Мікалай Ліс спыніўся на праблемных тэндэнцыях развіцця сучаснай сям'і, а таксама акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці духоўнага пачатку ў выбудоўванні адносін паміж будучымі мужам і жонкай, членамі сям'і.

Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, у ліку якіх — папулярызацыя традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, захаванне маральных каштоўнасцяў у моладзі, павышэнне адказнасці сям'і за выхаванне дзяцей, негатыўныя наступствы ўключэння непаўналетніх у палітычную актыўнасць.

Па выніках дыскусіі былі выказаны прапановы прыняць рэзалюцыю, у якой адзначыць, што адным з ключавых аспектаў захавання міру і спакою ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца ўмацаванне ідэалаў духоўнасці і маральнасці. Таксама прапаноўвалася адзначыць значнасць усебаковай сумеснай працы сям'і, школы і грамадства па выхаванню маладога пакалення Рэспублікі Беларусь у духу традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, фарміравання ў моладзі грамадзянскай пазіцыі, павышэння прававой культуры, прывіцця законапаслухмянасці і навыкаў аб'ектыўнай ацэнкі палітычных і прававых падзей у грамадстве.

Church.by