Прадстаўнікі традыцыйных канфесій і дзяржавы абмеркавалі ролю рэлігійных арганізацый у патрыятычным выхаванні моладзі
23 красавіка 201823 красавіка 2018 года ў Белым зале храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прысвечанага тэме «Аб ролі рэлігійных арганізацый у патрыятычным выхаванні моладзі».
Работу пасяджэння ўзначалілі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Леанід Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы, іудаізму, ісламу, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы на пасяджэнні прысутнічалі: протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска; протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь; протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па справах моладзі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.
Адкрываючы пасяджэнне, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка падкрэсліў традыцыйна значную ролю Праваслаўнай Царквы як пераважнай канфесіі ў Беларусі, а таксама іншых канфесій у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Мітрапаліт Павел у прывітальным слове адзначыў, што праваслаўныя святары звяртаюць асаблівую ўвагу на выхаванне моладзі, таму што ад яго будзе залежаць будучыня нашага народа і дзяржавы. Па словах уладыкі Экзарха, аснова пастырскай працы з моладдзю — гэта раскрыццё ў кожным чалавеку асаблівай якасці — любові, якая непарыўна звязана з бескарыслівасцю, самааддачай, ахвярнасцю. Любоў да Айчыны, да малой радзімы, да бацькоў, да блізкіх — усе гэтыя праявы любові вельмі важныя для ўдасканалення асобы, падкрэсліў архіпастыр.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Патрыяршы Экзарх і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў выказалі задавальненне сустрэчай прадстаўнікоў канфесій і дзяржавы, якая прайшла ў духу канструктыўнага дыялогу і ўзаемнай павагі.