Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы асвяціў капліцу Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Мацкі

14 лістапада 2020

top.jpg

14 лістапада 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне капліцы ў імя Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Мацкі (Юзуфаўскі сельсавет Мінскага раёна).

На чыне асвячэння маліліся настаяцель капліцы іерэй Яўген Гарачка, клірык Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска іерэй Андрэй Малахоўскі і набожныя міране.

Мітрапаліт Веніямін сардэчна падзякаваў усім, хто прымаў удзел у будаўніцтве капліцы, і ўзнагародзіў граматамі Патрыяршага Экзарха асабліва папрацаваўшых.

Усім багамольцам у знак архіпастырскага благаславення былі ўручаны іконы Святой Тройцы.

Church.by

Фотарэпартаж