Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы асвяціў адноўлены храм велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў вёсцы Саўдзеневічы

19 верасня 2020

top.jpg

19 верасня 2020 года, у дзень успаміну цуду Архістраціга Міхаіла, што адбыўся ў Хонех (Калосах), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне адноўленага храма у гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў вёсцы Саўдзеневічы Лагойскага раёна і ўзначаліў ў новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; духаўнік Барысаўскай епархіі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Бяларучы Лагойскага раёна протаіерэй Вячаслаў Юхновіч; благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі, клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Лагойску протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; ганаровы настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Лагойску протаіерэй Уладзімір Зімніцкі; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Лагойску протаіерэй Уладзімір Шэйдак; настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Жукаўка Мінскага раёна протаіерэй Яўген Гарачка; настаяцель храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Гайна іерэй Аляксандр Папоў; свяшчэннаслужыцелі Беларускага Экзархату.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Шэйдак.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да кліра і паствы з архіпастырскім словам.

Затым Яго Высокапраасвяшчэнства ўдастоіў настаяцеля храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Гайна іерэя Аляксандра Папова ўзнагароды Барысаўскай епархіі — медаля ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы «Мар'інагорская» 2-й ступені.

Асабліва папрацаваўшыя ў аднаўленні Георгіеўскага храма былі ўдастоены Грамат Патрыяршага Экзарха.

Мітрапаліт Веніямін паднёс у дар Георгіеўскай парафіі еўхарыстычную чашу і набор для таінства хрышчэння.

Павіншаваўшы прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж