Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка

03 кастрычніка 2021

top.jpg

Дарагія настаўнікі:

выхавальнікі, выкладчыкі,

усе тыя, хто працуе на ніве асветы,

ветэраны педагагічнай працы! 

 Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!

Настаўнік... Гэтае слова заўсёды выклікала і будзе выклікаць асаблівыя пачуцці. У жыцці кожнага ёсць настаўнік, павага і цёплую падзяку да якога мы праносім праз усё сваё жыццё.

«Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён не збочыць з яго, калі і састарыцца», — гэтыя словы з Прытчаў Саламона (Прам. 22:6) гавораць нам аб высокім значэнні педагагічнай працы.

Настаўніцтва, накіраванне на правільны жыццёвы шлях — місія, якой штодня прысвячаюць сябе тысячы і тысячы педагогаў. Пераацаніць вашу працу немагчыма! Вы навучаеце падрастаючае пакаленне не толькі тэарэтычным і практычным ведам. Менавіта настаўнік перадае сваім вучням і выхаванцам культурныя, нацыянальныя і духоўныя традыцыі. Толькі навучаючы асабістым прыкладам, педагог зможа зберагчы маладога чалавека ад непапраўных памылак і дапаможа зрабіць дакладны жыццёвы выбар. Ад гэтага выбару, без перабольшання, залежыць будучыня нашага народа.

Ва ўсе часы выкананне гэтай высокай задачы патрабавала значных духоўных сіл, унутранага подзвігу. Сёння, у эпоху цывілізацыйных зменаў, гэта становіцца яшчэ складаней. Час патрабуе ад вас не толькі пастаяннага павышэння ўзроўню кваліфікацыі, але і ўмацавання духоўных сіл, усвядомленай маральнай пазіцыі.

Няхай нялёгкае настаўніцкае служэнне будзе для вас радасным, як матчын клопат пра дзяцей, які не мае мяжаў і пераадольвае любыя цяжкасці дзеля сваіх дзяцей! Жадаю вам невычэрпнага цярпення, узаемаразумення і з вучнямі, і з бацькамі, поспехаў у вашай высакароднай працы.

Няхай Гасподзь пашле ўсім вам моцы цялесных і душэўных сіл, мір, дабрабыт вашым сем'ям, даруе сваю невычэрпную дапамогу ва ўсіх добрых справах і пачынаннях!

 

+ ВЕНІЯМІН, 

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

3 катрычніка 2021 г.,
г. Мінск