Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава

01 лістапада 2020

top.jpg

1 лістапада 2020 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.

Архіпастыру саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; ключнік Уваскрасенскага сабора іерэй Ігар Васько; насельнік Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры іераманах Фёдар; клірыкі кафедральнага сабора. Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора протадыякан Міхаіл Сідараў.

Богаслужэбныя спевы выканалі: хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Ксеніі Качаноўскай.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Ігар Васько.

За богаслужэннем была здзейснена хіратэсія ў чытальніка выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі 2020 года Ігара Някрасава.

Па заканчэнні Літургіі было здзейснена слаўленне Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.

Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам пропаведзі, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Таксама ў гэты дзень моладзевым брацтвам быў арганізаваны прыходскі кірмаш.

Барысаўская епархія / Church.by

Фотарэпартаж