Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна і пагутарыў з духавенствам Гродзенскай епархіі
22 верасня 202022 верасня 2020 года, у дзень памяці святых праведных Богаайцоў Іаакіма і Ганны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ў саслужэнні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і духавенства епархіі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык.
Архіепіскап Арцемій сардэчна павітаў уладыку Экзарха, падзякаваўшы за візіт у Гродзенскую епархію і сумеснае богаслужэнне. Мітрапаліт Веніямін ўзаемна падзякаваў уладыку Арцемію і звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам.
У актавай зале Пакроўскага сабора адбылася сустрэча з духавенствам епархіі. Уладыка Веніямін прадставіў сваю кнігу аб жыцці і подзвігу святара Іаана Васторгава і адказаў на пытанні свяшчэннаслужыцеляў.