Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзначаліў прастольнае свята Крыжаўздзвіжанскага сабора Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

27 верасня 2020

top.jpg

27 верасня 2020 года, у свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Феадосія (Більчанкі) і епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, насельнік Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры горада Санкт-Пецярбурга іераманах Серафім (Рахунок) і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

За богаслужэннем маліліся ігумення манастыра Еўдакія (Ляўшук) і сёстры абіцелі.

На Літургіі прысутнічалі: старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч; член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў і іншыя ганаровыя госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай).

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў ігумен Афанасій (Ванкевіч).

Па завяршэнні Літургіі адбыўся хрэсны ход з адноўленым Еўфрасіннеўскім крыжам, здзейснена слаўленне святу і абвешчана мнагалецце.

Затым мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх багамольцаў са святам і звярнуўся да іх са словам пропаведзі аб багаслоўскім значэнні Крыжа Хрыстова, гісторыі свята Крыжаўздзвіжання і збаўчай сіле Крыжа.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж