Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў прастольнае свята Крыжаўздзвіжанскага сабора Полацкага манастыра, прымеркаванае да 25-годдзя аднаўлення Еўфрасіннеўскага Крыжа [дапоўнена]
27 верасня 202227 верасня 2022 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстасці з нагоды прастольнага свята манастырскага храма, прымеркаваныга да 25-годдзя аднаўлення Еўфрасіннеўскага Крыжа.
У 1997 годзе адноўлены па благаславенню мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) крыж быў урачыста прынесены ў Полацкую абіцель.
26 верасня ўвечары, напярэдадні свята, у Крыжаўздзвіжанскім саборы клірыкамі манастыра была адслужана малая вячэрня з акафістам Крыжу Гасподняму, а затым – усяночнае трыванне з чынам Уздзвіжання ўзноўленага Крыжа прападобнай Еўфрасінні, якое ўзначаліў архіепіскап Феадосій (Більчанка), ганаровы настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у горадзе Наваполацку.
27 верасня, у дзень свята, у абіцелі былі адслужаны дзве Бажэственныя літургіі. Раннюю літургію ў Еўфрасіннеўскім храме здзейсніў клірык манастыра іерэй Ігар Лысянок. Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр пад кіраваннем манахіні Феакцісты (Паўленка). Па завяршэнні літургіі ў Крыжаўздзвіжанскім саборы іерэй Аляксандр Макараў здзейсніў малое асвячэнне вады.
Познюю літургію ў саборы ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні архіепіскапа Феадосія і епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація. Архіпастырам саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў. Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр манастыра пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
За богаслужэннем маліліся ігумення Еўдакія (Ляўшук) і сёстры Полацкага манастыра.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру. Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў духаўнік абіцелі протаіерэй Іаан Гаўрыльчык.
Па завяршэнні Бажэственнай літургіі адбыўся хрэсны ход з адноўленым Еўфрасіннеўскім крыжам, было здзейснена слаўленне святу і абвешчана мнагалецце.
Затым мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх багамольцаў са святам і звярнуўся са словам пропаведзі. Уладыка распавёў пра гісторыю знойдзення Крыжа, падкрэсліўшы, што Крыж Гасподні мае важнае значэнне ў духоўным жыцці кожнага хрысціяніна.
Далей з прывітальным словам да прысутных звярнуўся епіскап Ігнацій.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.