Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам загінуўшых лётчыкаў
21 мая 2021Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванні сем'ям і калегам лётчыкаў 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіябазы ў горадзе Лідзе маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі з нагоды іх трагічнага скону ў выніку крушэння ваеннага самалёта Як-130 у Баранавічах 19 мая 2021 года.
Спачуванне мітрапаліта
Мінскага і Заслаўскага ВЕНІЯМІНА,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Сем'ям і калегам
загінуўшых ваенных лётчыкаў —
маёра Андрэя Нічыпарчыка і
лейтэнанта Мікіты Куканенкі
Дарагія браты і сёстры!
З глыбокім смуткам і шчырай спагадай выказваю спачуванні родным і блізкім загінуўшых афіцэраў. Сыход з жыцця самага дарагога чалавека з'яўляецца для кожнага незаменнай стратай. Аднак мы, як хрысціяне, верым, што наперадзе нас чакае сустрэча з нашымі памерлымі сваякамі ў вечнасці. Будзем з надзеяй маліцца, каб радасць гэтай сустрэчы ў шмат разоў перасягнула наш часовы смутак растання.
Завяршэнне зямнога шляху Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі адзначана гераічным подзвігам. Выконваючы свой воінскі доўг, яны праявілі мужнасць і адказнасць. Экіпаж прыняў рашэнне да апошняга не пакідаць самалёт, які ўхіліўся ў бок жылога раёна. Ваенныя лётчыкі цаной сваіх жыццяў пазбавілі ад гібелі іншых людзей, пацвердзіўшы яшчэ раз нам і ўсяму свету ісціну: «у жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу».
У Евангеллі ад Іаана сказана: бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх (Ін. 15:13). У сэрцах беларусаў яны назаўсёды застануцца яркім прыкладам праяўлення лепшых чалавечых якасцяў. Іх подзвіг, здзеснены дзеля выратавання жыццяў, будзе вучыць цяперашняе і будучыя пакаленні ахвярнай любові да бліжняга і вернасці сваёй Айчыне.
Праводзячы сёння ў вечнасць новаспачылых рабоў Божых Андрэя і Мікіту, мы молімся аб упакаенні іх душ у селішчах праведных, дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.
Вечная память спачылым!
З глубокім спачуваннем, пасільнай малітвай
+
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
20 мая 2021 г.