Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў епіскапа Полацкага Ігнація з 50-годдзем з дня нараджэння

28 сакавіка 2020

top.jpg

Яго Праасвяшчэнству, Праасвяшчэннаму Ігнацію, епіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму

Ваша Праасвяшчэнства!

У дзень вашага 50-годдзя прыміце сардэчныя віншаванні з гэтай юбілейнай датай разам з малітоўнымі пажаданнямі моцы сіл і благадатнай дапамогі Божай у архіпастырскай працы.

Царкоўным Свяшчэннаначаллем ў мінулыя гады на Вас ўскладаліся розныя послухі, якія вы нязменна імкнуліся выконваць з руплівасцю і адказнасцю.

Прыемна адзначыць, што, кіруючы цяпер Полацкай епархіяй і ўносячы немалы ўклад у яе развіццё, Вы стараецеся прадставіць сябе прад Богам годна, як працаўнік бездакорны, які правільна выкладае слова ісціны (2 Цім. 2: 15).

Зважаючы на руплівае служэнне і ў сувязі з жыццёвым юбілеем мяркую справядлівым удастоіць Вас ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

Усяшчодры Гасподзь няхай напоўніць Вас дарамі Святога Духа, дапамагаючы ў далейшай архіпастырскай дзейнасці і захоўваючы ў добрым здароўі на многія гады.

З любоўю ў Хрысце

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by