Прадстаяцель Рускай Царквы ўсклаў кветкі да помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву)

04 чэрвеня 2022

top.jpg

4 чэрвеня 2022 года, пасля асвячэння храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры Патрыяршым прадстаўніцтве ў Мінску, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна прыбыў у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.

На плошчы перад саборам Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы сустракалі прадстаўнікі духавенства Беларускага Экзархату.

Свяцейшы ўладыка ўсклаў кош кветак да помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), устаноўленаму каля цэнтральнага ўваходу ў кафедральны сабор.

Была абвешчана «Вечная памяць» незабыўнаму Праасвяшчэннаму мітрапаліту Філарэту.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся са словам да беларускіх святароў:

«Хацеў бы падзякаваць вам за вашу працу па ўмацаванню Праваслаўя на Беларускай зямлі, за вернасць кананічнаму парадку.

Вельмі важна захоўваць адзінства для таго, каб быць эфектыўнымі ў ажыццяўленні місіі ў нашым неспакойным сучасным свеце. Кожнаму з вас жадаю духоўных і цялесных сіл, захоўваць вернасць кананічнаму парадку і, самае галоўнае, — адкрытага да чалавечага болю, да чалавечых смуткаў пастырскага сэрца. У адказ на гэтую адкрытасць будзе любоў і падтрымка з боку народа.

Барані вас Гасподзь. Усіх вас, дарагія мае, віншую сардэчна!»

Затым Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў утраню ўсяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

***

Рашэнне аб узвядзенні помніка мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву) было прынята ў лютым 2021 года. У чэрвені 2021 года Беларускай Праваслаўнай Царквой і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам быў аб'яўлены адкрыты конкурс на стварэнне помніка архіпастыру.

Узначалілі журы конкурсу Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Зінкевіч. Сярод членаў журы былі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, асабісты сакратар мітрапаліта Філарэта ў 2010-2021 гадах, і благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, які займаў пасаду сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення з 2002 па 2014 год.

Усяго на разгляд журы было пададзена 11 конкурсных работ. Па выніках тайнага галасавання пераможцам стаў эскізны праект аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам Андрэя Хацяноўскага.

Выкананая з бронзы скульптура адлюстроўвае мітрапаліта Філарэта сустракаючым і благаслаўляльным прыхаджан храма і жыхароў горада Мінска крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі намаляваны ў царкоўным пазаслужбовым адзенні - мантыі і клобуку. Асаблівасцю ўбору з'яўляецца тое, што на клобуку намаляваны полацкі шасьціканцовы крыж, а не традыцыйны чатырохканцовы. Левай рукой уладыка абапіраецца на архіерэйскі посах.

Преэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.by