Прадстаяцель Рускай Царквы выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю протаіерэя Іаана Харашэвіча

07 мая 2020

top.jpg

Яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Паўлу, Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

Родным і блізкім протаіерэя Іаана Харашэвіча

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Дарагія браты і сёстры!

Смуткую разам з вамі аб смерці протаіерэя Іаана Харашэвіча, які адышоў да Госпада пасля цяжкай хваробы.

Даўно ведаючы спачылага асабіста, магу сведчыць, што ён быў сапраўды добрым і дбайным пастырам, нястомна гаварыў аб прамудрасці Божай (1 Кар. 2:7) і сябе растрачваў дзеля душ (2 Кар. 12:15) даручаных яму духоўных дзяцей. Айцу Іаану давялося папрацаваць на многіх важных послухах. На ўсякім месцы служэння — ці то зямля Казахстана, Цвярская або Смаленская епархія, Германія ці Беларусь — ён імкнуўся яўляць сябе верным працаўніком вінаградніка Хрыстовага, уносіў значны ўклад у стварэнне і ўмацаванне царкоўных абшчын, у адраджэнне храмаў і развіццё асветніцкай дзейнасці.

Асаблівае месца ў яго жыцці займалі пастырская праца ў Мінскай епархіі, дзе больш за трыццаць гадоў ён нёс послух настаяцеля храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Клопатам айца Іаана гэты храм быў адноўлены і ўпрыгожаны, стаўшы адной з самых вядомых славутасцяў беларускай сталіцы. Пастырская мудрасць, духоўная чуласць і спагадлівасць — усё гэта набыло спачыламу шчырыя павагу і любоў паствы і сабратоў-саслужыцеляў.

Міласэрны Гасподзь няхай даруе новаспачыламу протаіерэю Іаану ўсякую правіну вольную і міжвольную і ўчыніць яго душу ў нябесныя мясціны.

З глыбокімі спачуваннямі

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Патрыярхія.ru / Church.by