Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 65-годдзем з дня нараджэння

19 лютага 2017

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла з 65-годдзем з дня нараджэння.

 

  

 

Яго Высокапраасвяшчэнству,

Высокапраасвяшчэннейшаму Паўлу,

мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму,

Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Прыміце сардэчныя віншаванні з 65-годдзем з дня нараджэння, а таксама з будучай 25-й гадавінай Вашай архіерэйскай хіратоніі.

Ласкай Божай Вы спадобіліся нямала папрацаваць на ніве Хрыстовай. У юнацтве паслухаўшыся закліку Госпада і паступіўшы ў Маскоўскія духоўныя школы, Вы абралі манаскі шлях і прынялі пострыг ля мошчаў прападобнага айца Сергія. Затым былі рукапаложаны ў дыякана і прасвітара.

Бачачы Ваш добры намер цалкам прысвяціць сябе Царкве, Пастыраначальнік паставіў Вас епіскапам, каб Вы былі сведкам Хрыста нават да краю зямлі (Дзеі. 1:8).

Цяпер, стоячы ля карміла Беларускага Экзархату, Вы з уласцівымі Вам стараннем і адказнасцю дбаеце аб кіраванні домам Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны (1 Цім. 3:15), сведчыце бліжнім і дальнім аб прыгажосці і праўдзівасці Праваслаўя.

Зважаючы на старанную працу і ў сувязі з адзначаемымі Вамі датамі мяркую справядлівым ганараваць Вас ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені.

У гэты памятны для Вас дзень, малітоўна жадаю Вам добрага здароўя, душэўнага міру і благадатнай дапамогі ад Госпада ў далейшым архіпастырскім служэнні.

З любоўю ў Хрысце

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ 

Патриархия.ru / Church.by