Прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету адбылася ў храме брытанскай вёскі Тудлі
13 чэрвеня 20198 чэрвеня 2019 года ў царкве Усіх святых у вёсцы Тудлі (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету.
Царква Усіх святых (All Saints Church) у невялікай вёсачцы Тудлі графства Кент — адзіны ў свеце храм, усе вокны якога ўпрыгожаны вітражамі Марка Шагала.
На прэзентацыі прысутнічалі: клірык Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык, намеснік Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі Алег Ермаловіч, супрацоўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі ў Вялікабрытаніі, сакратар Таварыства «Руская спадчына ў Злучаным Каралеўстве» Юлія Пляўкшта і іншыя госці.
У сваім выступленні айцец Уладзімір падкрэсліў важнасць перакладу Свяшчэннаг Пісання Новага Запавету для беларускага народа.
Набор кніг быў ахвяраваны ў цэнтральную турму Лондана, дзе маюцца зняволеныя беларускага паходжання.