Прэзідэнт Беларусі перадаў у дар Беларускай Праваслаўнай Царкве адноўленую святыню — напрастольны Тураўскі крыж
02 мая 20212 мая 2021 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў свята Вялікадня кафедральны сабор свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве, перадаў у дар храму адноўленую святыню — напрастольны Тураўскі крыж, які быў згублены пасля землетрасення, які разбурыў сабор у XIII стагоддзі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сімвалічнасць таго, што менавіта ў дзень светлага Вялікадня ў галоўны праваслаўны храм горада вяртаецца адна з галоўных святынь Беларусі. «Дабро і святло заўсёды вяртаюцца да людзей. Нават праз стагоддзі», — сказаў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што гэты храм з'явіўся ў Тураве адносна нядаўна, ужо ў гісторыі незалежнай краіны, а цяпер сваё ганаровае месца зойме і Тураўскі крыж. Праца над гэтым шэдэўрам ішла тры гады. «У калядныя дні, уручаючы прэмію «За духоўнае адраджэнне», у тым ліку і аўтарам адноўленай святыні, я казаў: жыццё такое кароткае, дык давайце ж не марнаваць яго на пустаслоўе і разбурэнне», — сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму як прэзідэнту пашанцавала быць датычным да аднаўлення беларускіх святынь, уключаючы крыж Еўфрасінні Полацкай, а цяпер — Тураўскага крыжа.
На працягу апошніх некалькіх гадоў у Беларусі вялася праца па аднаўленню напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў. Ён адносіцца да ўздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца і яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Яшчэ ў 1962 годзе падчас раскопак тураўскага гарадзішча на пласце XII-XIII стагоддзяў былі выяўленыя чатыры свінцовыя абразкі — Прасвятой Багародзіцы і трох святых. На думку навукоўцаў, яны як раз размяшчаліся на напрастольным крыжы. Сам крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі і захоўваўся на прастоле кафедральнага сабора горада. Вядома, што храм быў разбураны землетрасеннем у першай палове XIII стагоддзя.
У апошнія гады было прынята рашэнне ўзнавіць Тураўскі крыж. Адпаведнае даручэнне было дадзена прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 16 чэрвеня 2017 года падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У жніўні 2019 года канцэпцыю Тураўскага крыжа зацвердзіў тагачасны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а ўжо восенню пачаліся работы па яго вырабе. Па сярэднявечных тэхналогіях былі выраблены два ідэнтычных крыжа — для Тураўскай епархіі і для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У дзень Светлага Хрыстова Уваскрасення Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Пасха для ўсяго хрысціянскага свету з'яўляецца сімвалам перамогі веры, жыцця і справядлівасці.
«З года ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца асаблівы настрой надыходзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з акалаючымі нас людзьмі, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Шмат стагоддзяў праваслаўныя традыцыі сілкуюць душу беларускага народа спасіцельнымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства».
«Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце», — пажадаў праваслаўным хрысціянам Беларусі Аляксандр Лукашэнка.