Прэзідэнт Беларусі наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

12 чэрвеня 2020

top.jpg

12 чэрвеня ў рамках візіту ў горад Полацк Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

У Крыжаўздзвіжанскім саборы Кіраўнік дзяржавы запаліў свечку, пакланіўся адноўленаму крыжу і мошчам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Дарэчы, работы па аднаўленні ракі святой Еўфрасінні Полацкай былі праведзены ў 2003-2007 гадах па ініцыятыве Беларускага Экзархату і дзякуючы дапамозе з боку Прэзідэнта Беларусі.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага храма. Гісторыя рэстаўрацыйных работ паказала, што пра храм многае было раней не вядома. Гэты рэлігійны і архітэктурны помнік дзіўны тым, што ў ім на 90% захаваліся фрэскі XII стагоддзя. Усе віды работ плануецца скончыць да 2024 года. Усяго ж на аднаўленне фрэсак спатрэбілася каля двух дзесяцігоддзяў. У працэсе рэстаўрацыі былі зроблены і важныя знаходкі, у тым ліку пячаткі самой Еўфрасінні Полацкай.

Прэзідэнт пагутарыў з археолагамі-студэнтамі Полацкага ўніверсітэта. Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як і ён сам у студэнцкія гады выязджаў на археалагічныя раскопкі, у тым ліку на Дняпры.

— Знаходзілі старажытныя прылады працы, пачынаючы са скрабкоў — дадаў ён.

— Хлопцы, дзякуй вам за працу. Жывіце мірна, дружна і абавязкова тут — даў наказ беларускі лідар.

БелТА / Church.by