Прэзідэнт Беларусі павіншаваў мітрапаліта Філарэта з 40-годдзем з дня прызначэння на Мінскую кафедру
10 кастрычніка 2018Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 40-годдзем з дня прызначэння на Мінска-Беларускую кафедру.
«Многія гады сілай маральнага аўтарытэту Вы дапамагалі аб'яднаць людзей з рознымі меркаваннямі і памкненнямі, знаходзіць правільныя рашэнні ў складаных сітуацыях. Дзякуючы Вашай дзейнасці хрысціяне Беларусі давяраюць Праваслаўнай Царкве як апоры духоўнасці і высокіх маральных каштоўнасцей», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што адданасць мітрапаліта Філарэта ідэалам любові і міласэрнасці з'яўляецца яркім прыкладам таго, як намаганні аднаго чалавека здольны наблізіць грамадства да дасканаласці і напоўніць душы людзей любоўю і дабром.
«Упэўнены, што Вашы веды, мудрасць і малітвеная падтрымка будуць і надалей дапамагаць людзям у пошуку правільнага шляху, спрыяць умацаванню аўтарытэту Беларускай Праваслаўнай Царквы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў мітрапаліту Філарэту здароўя, міру і поспехаў у служэнні на карысць Беларусі і Праваслаўя.