Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Патрыяршага Экзарха з днём нараджэння

19 лютага 2020

top.jpg

Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму,

Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Сардэчна віншую Вас з днём нараджэння.

Ваша служэнне ў якасці Прадстаяцеля Праваслаўнай Царквы ў Беларусі накіравана на захаванне багатых духоўных і культурных традыцый хрысціянства, падтрыманне міру і міжканфесійнага дыялогу.

Перакананы, што і ў далейшым вашы пастырская мудрасць і сіла веры будуць садзейнічаць кансалідацыі грамадства.

Жадаю Вам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах.

З глыбокай павагай,

Аляксандр Лукашэнка

Church.by