Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння

20 лістапада 2019

top.jpg

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

Ваша Свяцейшасць,

Сардэчна віншую вас з днём нараджэння.

Многія гады Вашага служэння з удзячнасцю і цеплынёй успрымаюцца вернікамі.

Царква выкарыстоўвае свой больш чым тысячагадовы вопыт у стваральнай дзейнасці па адраджэнню, захаванню і развіццю духоўнай і культурнай спадчыны. Ваш нястомны клопат пра аўтарытэт Праваслаўя, падтрыманне грамадскай згоды, верацярпімасці, духу ўзаемнай павагі і любові садзейнічае ўмацаванню міру і стабільнасці брацкіх народаў Беларусі і Расіі.

Няхай глыбокая вера ў перамогу жыцця і дабра з'яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для высакароднага служэння.

Шчыра жадаю Вам, Ваша Свяцейшасць, моцнага здароўя, доўгіх плённых гадоў у вашай высокай пастырскай місіі.

З нязменна глыбокай павагай

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by