Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём тэзаімянінаў

24 мая 2020

top.jpg

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

Ваша Свяцейшвсць,

Шчыра віншую Вас з днём тэзаімянінаў.

На працягу многіх гадоў Вы з годнасцю ідзеце па абраным адказным і высакародным шляху — абуджаеце ў людзях міласэрнасць да блізкіх і любоў да сваёй Айчыны. Ваша падзвіжніцкая дзейнасць па захаванню векавых хрысціянскіх традыцый набыла заслужаную павагу ў царкоўных і свецкіх колах многіх краін свету.

Перакананы, уласцівыя вам духоўная мудрасць і багаты архіпастырскі вопыт будуць і далей служыць умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

У гэты светлы дзень ангела жадаю Вам добрага здароўя і дапамогі Божай ва ўсіх справах.

З павагай

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by