Прэзідэнт Беларусі павіншаваў суайчыннікаў з 550-годдзем знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзем заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра
20 мая 2020Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў віншаванне суайчыннікам з нагоды 550-годдзя знойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нерукатворны вобраз Прасвятой Багародзіцы на гранітным камені з'яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі, шануемых ва ўсім хрысціянскім свеце.
«Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсямерную падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкага манастыра. Нястомныя малітвы яго насельнікаў абуджаюць у людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб'ядноўваюць у час любых выпрабаванняў», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што манастыр і далей будзе заставацца вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы, падтрымліваць нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, садзейнічаць умацаванню этнаканфесійнай згоды і стабільнасці ў грамадстве.
«Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай веры, поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя высокіх ідэалаў хрысціянства і працвітання беларускага народа», — падагульніў Аляксандр Лукашэнка.