Прэзідэнт Беларусі развітаўся з мітрапалітам Філарэтам
14 студзеня 2021Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня ў Свята-Духавым кафедральным саборы развітаўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Кіраўніка дзяржавы сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка паставіў свечку за супакой мітрапаліта Філарэта і паклаў на труну букет белых руж. Прэзідэнт выказаў спачуванні сваякам спачылага — пляменніку протаіерэю Георгію Вахрамееву і ўнучатаму пляменніку дыякану Мікалаю Вахрамееву.
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / БЕЛТА / Сhurch.by