Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Патрыяршага Экзарха з 65-годдзем з дня нараджэння
19 лютага 2017Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі.
«Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваша праца нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Праваслаўе — гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету.
«Мы высока цэнім Вашу дзейнасць па сцвярджэнні ідэалаў дабра, веры, патрыятызму. У наш няпросты час хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей у імя справядлівасці і дапамогі бліжнім, дапамагаюць пераадольваць многія выклікі сучаснасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.