Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха з 85-годдзем

21 сакавіка 2020

top.jpg

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 85-годдзем.

«Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне Праваслаўнай Царкве ўнесла неацэнны ўклад у фарміраванне фундаменту суверэннай Беларусі. Вы былі разам з народам у перыяд станаўлення незалежнасці, вырашалі важныя пытанні не толькі на духоўнай ніве, але і ў сацыяльнай сферы, дапамагалі развіваць паўнавартасныя партнёрскія адносіны паміж царквой і дзяржавай, выбудоўваць міжканфесійны дыялог. Вы застаяцеся сапраўдным прыкладам маральнасці, мудрасці, хрысціянскай пакоры, падаеце прыклад міласэрнасці і справядлівасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў мітрапаліту Філарэту моцнага здароўя, шмат духоўных і цялесных сіл, доўгіх гадоў жыцця і дапамогі Божай у высакародным служэнні Беларусі і праваслаўю. «Няхай і ў далейшым Вашы малітвы напаўняюць сэрцы беларусаў верай, надзеяй, любоўю», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by