Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Патрыярха Кірыла з 11-й гадавінай інтранізацыі
01 лютага 2020Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 11-й гадавінай інтранізацыі.
Ваша Свяцейшасць,
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды гадавіны інтранізацыі.
Вы з'яўляецеся духоўным лідарам для мільёнаў праваслаўных вернікаў з розных краін. Ваша шматгадовае Патрыяршае служэнне адзначана высакароднымі справамі ў імя сцвярджэння міру і згоды ў грамадстве, выхавання новага пакалення ў духу павагі да сям'і і свайго народа.
Нястомная праца на карысць Царквы набыла Вам высокі аўтарытэт на беларускай зямлі. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце ўносіць неацэнны асабісты ўклад у падтрыманне добрасуседскіх дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Расіі.
Ад душы жадаю Вам, Ваша Свяцейшасць, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.
З глыбокай павагай
Аляксандр Лукашэнка