Прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ленінскага раёна горада Мінска наведаў «Калядны ангел міласэрнасці»
21 студзеня 2021У дзіцячым прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ленінскага раёна горада Мінска адбылася акцыя «Калядны ангел міласэрнасці».
Намаганнямі сясцёр міласэрнасці, выхаванцаў і выкладчыкаў нядзельнай школы прыхода храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» на чале з настаяцелем протаіерэем Дыянісіям Пясецкім тут было арганізавана каляднае свята.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулку пад кіраўніцтвам сястры міласэрнасці прыхода падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму, прысвечаную святу Ражджаства Хрыстова.
Асаблівую радасць выхаванцам прытулку даставілі падарункі, якія былі падрыхтаваны прыхаджанамі храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» і членамі моладзевага прыходскага брацтва.