Прынята новая рэдакцыя Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы
01 снежня 20171 снежня 2017 года на пасяджэнні Архіерэйскага Сабора, які праходзіць у Маскве, адбылося абмеркаванне прапаноў па новай рэдакцыі Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы.
Прадставіў дакумент старшыня Узнагароднай камісіі мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, адзначыўшы, у прыватнасці, што сістэма царкоўных узнагарод яшчэ знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення, і галоўным лакаматывам гэтага працэсу выступае Свяцейшы Патрыярх. «Адной з найважнейшых мэтаў новай рэдакцыі было прывесці дзеючае Палажэнне аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы, якое было прынята на Саборы 2013 года, у адпаведнасць з наступнымі благаславеннямі Патрыярха», — падкрэсліў дакладчык.
Падрабязна абмеркаваўшы прапанаваныя змены, удзельнікі Сабора прынялі новую рэдакцыю Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы.