Прыняты выніковыя дакументы Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы
02 снежня 20172 снежня 2017 года, у заключны дзень работы Сабора, былі прыняты Пастановы і Пасланне Асвячонага Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы. Праекты дакументаў прадставіў прысутным старшыня Рэдакцыйнай камісіі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У завяршэнне пасяджэння Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый звярнуўся да Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла: «Ваша Свяцейшаства, ад імя ўсіх удзельнікаў Асвячонага Архіерэйскага Сабора прыношу Вам глыбокую падзяку за працу як Старшыні і як проста сабрата ў Хрысце, якую Вы прынялі, праводзячы гэты Асвячоны Сабор. Упэўнены, што рашэнні, прынятыя на Саборы, зыходзяць з самых добрых нашых памкненняў і прынясуць добрыя плады для вернікаў нашай Царквы, для тых, хто хоча дасягнуць выратавання і вечнага жыцця».
У гонар 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ад імя ўсіх архіпастыраў-удзельнікаў Сабора Блажэннейшы ўладыка падарыў Свяцейшаму Патрыярху Кірылу крыж і дзве панагіі, адзначыўшы: «Гэта копіі тых крыжа і панагій, якія некалі былі ўскладзены на Вашага папярэдніка Свяцейшага Патрыярха Ціхана, які сярод святых».
Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы са свайго боку выказаў падзяку Прэзідыуму і ўсім членам Архіерэйскага Сабора: «Хацеў бы таксама пайменна падзякаваць нашым дакладчыкам: Блажэннейшаму мітрапаліту Ануфрыю, мітрапаліту Круціцкаму і Каломенскаму Ювеналію, мітрапаліту Санкт-Пецярбургскаму і Ладажскаму Варсанофію, старшыні Рэдакцыйнай камісіі мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу і ўсёй яго камандзе, усім членам Рэдакцыйнай групы ― яны вельмі актыўна і ў няпростых умовах (таму што часу заўсёды мала ў такіх выпадках) падрыхтавалі тэксты, якія ляглі ў аснову нашых рашэнняў. Хачу падзякаваць мітрапаліту Разанскаму і Міхайлаўскаму Марку, мітрапаліта Ніжагародскаму і Арзамаскаму Георгію, архіепіскапу Берлінскаму і Германскаму Марку, епіскапу Троіцкаму Панкрацію, епіскапу Ягор'еўскаму Ціхану. Мы таксама дзякуем усім, хто папрацаваў над арганізацыяй Архіерэйскага Сабора, ― членам Арганізацыйнага камітэта, кансультантам Сабора, а таксама тым, хто забяспечваў умовы нашай працы, пратакаляванне пасяджэнняў, інфармацыйнае асвятленне. Усім вам, дарагія ўладыкі, і асабліва выступоўцам, дзякую за сумесную плённую працу. І дай Бог, каб за нашай працай ўслед рушыла рэалізацыя ўсіх рашэнняў, якія мы прынялі на славу Божую, на ўмацаванне адзінства нашай Царквы, у імя таго, каб наша служэнне сапраўды адбілася ў жыцці народаў, прыцягваючы да Хрыста тых, хто яшчэ на шляху, і умацоўваючы ў веры тых, якія з'яўляюцца добрымі і вернымі дзецьмі нашай Царквы».
***
У ходзе работы Асвячонага Архіерэйскага Сабора былі абмеркаваны і прыняты такія дакументы, як Палажэнне аб манастырах і манаскіх асобах, Вызначэнні «Аб агульнацаркоўным праслаўленні шэрагу мясцовашанаваных святых», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя дакументы Рускай Праваслаўнай Царквы», «Аб абранні членаў Агульнацаркоўнага суда Рускай Праваслаўнай Царквы», «Аб звароце былога мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Філарэта», дакумент «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу», новая рэдакцыя Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы, Пастановы і Пасланне Асвячонага Архіерэйскага Сабора.
У адказ на прывітанні, накіраваныя ў адрас Сабора кіраўнікамі шэрагу дзяржаў, Архіерэйскі Сабор звярнуўся з лістамі да Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна, Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Малдова І. М. Дадона, Прэзідэнта Казахстана Н. А. Назарбаева.
У першы дзень паседжаньня Сабора Свяцейшы Патрыярх Кірыл прадставіў даклад, у якім былі разгледжаны розныя сферы жыцця Рускай Царквы і яе служэння, а таксама прыведзены статыстычныя дадзеныя, згодна з якімі Руская Праваслаўная Царква аб'ядноўвае 303 епархіі, гэта значыць на 10 больш, чым у 2016 годзе і на 144 больш, чым у 2009 годзе. У міжсоборны перыяд былі створаны тры мітраполіі ― цяпер іх колькасць дасягнула шасцідзесяці.
Епіскапат Рускай Праваслаўнай Царквы складаецца з 377 архіерэяў, што на 23 архіерэя больш, чым па стане на 1 лютага 2016 года і на 177 больш, чым на пачатак 2009 года. Правячых архіпастыраў сёння 293, гэта значыць на 11 больш, чым у пачатку 2016 года і на 144 больш, чым у 2009 годзе. У цяперашні час штатнае духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы складаецца з 39 414 клірыкаў, у тым ліку 34 774 штатных прасвітары і 4 640 дыяканаў. За год штатнае духавенства павялічылася на 521 клірыка.
У Рускай Праваслаўнай Царкве 36 878 храмаў або іншых памяшканняў, у якіх здзяйсняецца Бажэственная літургія. Гэтая статыстыка ўключае ў сябе дадзеныя па далёкаму замежжу і адпавядае гадавому росту ў 1 340 храмаў. Акрамя таго, налічваецца 462 мужчынскіх манастыры, гэта значыць на 7 больш, чым годам раней, і 482 жаночых манастыры, гэта значыць на 11 больш, чым годам раней.
У далёкім замежжы дзейнічаюць больш за 900 прыходаў і манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку прыходы Рускай Зарубежнай Царквы.