Праходзяць уступныя іспыты ў магістратуру і аспірантуру Мінскай духоўнай акадэміі

20 ліпеня 2017

top.jpg

C 17 па 20 ліпеня 2017 г. у Мінскай духоўнай акадэміі праходзяць уступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць у магістратуру і аспірантуру. Абітурыенты магістратуры здаюць экзамен па дагматычнаму багаслоўю, профільны экзамен па кафедрах (біблеістыкі, царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін, апалагетыкі), а таксама экзамен па замежнай мове. Абітурыенты аспірантуры - профільны экзамен і замежную мову.

Папярэдне абітурыенты праходзяць сумоўе з загадчыкамі кафедр.

21 ліпеня будуць абвешчаны вынікі ўступных экзаменаў.

MінДА / Church.by