Прарэктар Мінскіх духоўных школ сустрэўся з кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
26 лістапада 201919 лістапада 2019 года прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў наведаў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСІ) і сустрэўся з яго кіраўніцтвам на чале з дырэктарам Алегам Сяргеевічам Макаравым.
Сустрэча насіла сяброўскі характар і з'яўлялася візітам у адказ на наведванне супрацоўнікамі БІСІ Жыровіцкага Успенскага манастыра і Мінскай духоўнай семінарыі. Па даручэнню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя прарэктар перадаў дырэктару Інстытута абраз трох Усяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў з'яўляецца «фабрыкай думкі», заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года. Асноўнымі задачамі арганізацыі з'яўляюцца інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі. Інстытутам праводзяцца навуковыя даследаванні стану, тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльных працэсаў.
З нагоды праведзенай сустрэчы афіцыйны сайт БІСІ апублікаваў наступны прэс-рэліз:
Дзіўныя рэчы адбываюцца ў жыцці ў той момант, калі іх зусім не чакаеш. Хто мог падумаць, што зусім нечакана можна натыкнуцца на рэдкае супадзенне дат, звязаных з гісторыяй зараджэння і развіцця аналітычнай думкі. Менавіта гэта і адбылося падчас наведвання аналітыкамі БІСІ Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
У царкоўна-археалагічным музеі Мінскай духоўнай семінарыі нашу ўвагу прыцягнуў абраз Трох Свяціцеляў: Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста. Свяціцеляў, паважаных у праваслаўнай традыцыі не толькі як вялікіх багасловаў і Айцоў Царквы, але і як выдатных мысляроў свайго часу. Гэтая ікона, напісаная ў стылі беларускага іканапісу, была падорана мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, Мінскай духоўнай семінарыі ў першы Актавы дзень пасля яе адраджэння, у дзень памяці Сабора Свяціцеляў — 12 лютага 1990 года.
Праз 29 гадоў у гэты ж дзень Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь утвораны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Такое сімвалічнае супадзенне гістарычных дат натхняе сучасных аналітыкаў і служыць высокім духоўным арыенцірам у асобе вялікіх хрысціянскіх мысляроў.
Мы ўдзячныя рэктару семінарыі архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю і прарэктару па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі Аляксандру Слесараву, які асабіста перадаў у дар Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў абраз Трох Свяціцеляў: Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста.