Протаіерэй Дыянісій Пясецкі правёў у Беларускім інстытуце правазнаўства занятак па прафілактыцы залежнасцяў

26 красавіка 2018

top.jpg

Па запрашэнню адміністрацыі Беларускага інстытута правазнаўства кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога мучаніка Ваніфація, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша» горада Мінска протаіерэй Дыянісій Пясецкі правёў прафілактычны занятак са студэнтамі.

Святар расказаў моладзі аб сутнасці і механізмах фарміравання паталагічнай залежнасці, прывёў шэраг важных навукова абгрунтаваных фактаў глыбокага дэструктыўнага ўплыву псіхаактыўных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама пазнаёміў аўдыторыю з духоўнымі асновамі барацьбы з згубнымі жарсцямі.

У заключэнне мерапрыемства айцец Дыянісій адказаў на пытанні, якія цікавяць маладзёжную аўдыторыю.

Church.by