Протаіерэй Фёдар Поўны прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскай акцыі «Дзень адкрытых дарог»
11 ліпеня 202110 ліпеня 2021 года ў Беларусі прайшла рэспубліканская акцыя «Дзень адкрытых дарог», прымеркаваная да 85-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Рэспублікі.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця акцыі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк і старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны.
У сваім прывітальным слове протаіерэй Фёдар Поўны павіншаваў супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Рэспублікі з юбілейнай датай і пажадаў ім духоўнай моцы, мужнасці, і цярпення. «Няхай кожны з вас вяртаецца з працы дадому ў сям'ю. «Дзень адкрытых дарог» — сімвалічная назва. Яна кажа, што перад намі сотні шляхоў, і толькі мы выбіраем свой адзіны. Дык няхай ён будзе верны, і вядзе да Бога, любові і радасці», — завяршыў сваё выступленне протаіерэй Фёдар Поўны.