Протаіерэй Ігар Карасцялёў стаў героем сумеснага дакументальнага праекта «Асобы Царквы» партала «Іісус» і тэлеканала «Спас» [+відэа]

20 верасня 2021

iu-cikl-filmov-lica-cerkvi-2.jpg

Протаіерэй Ігар Карасцялёў стаў героем перадачы з цыкла «Асобы Царквы», які з'яўляецца сумесным праектам партала «Іісус» і тэлеканала «Спас». Заснавальнік праекта — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, вядомы місіянер, багаслоў, кампазітар, аўтар шматлікіх дакументальных фільмаў мітрапаліт Іларыён (Алфееў).

Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў распавядае ў перадачы аб сваёй маладосці, калі ён пачаў захапляцца заходняй музычнай культурай, пасля чаго стварыў свой рок-гурт; аб правідэнцыяльных сустрэчах, якія адбыліся з ім, а таксама аб цудоўным знаёмстве з айцом Іаанам Красцьянкіным, словы якога паўплывалі на ўсё яго жыццё.

Сёння айцец Ігар Карасцялёў з'яўляецца адным з вядомых і паважаных у Беларусі святароў, а ў мінулым, у студэнцкія гады, яго ведалі як саліста і бубнача аднаго з першых у Беларусі рок-гуртоў «Залатыя яблыкі Сонца». Музычны калектыў граў на той час забароненую музыку, удзельнічаў у некалькіх музычных біт-фестывалях.

«Ад тых дзён засталося адзін вельмі важны для майго далейшага жыцця ўспамін. Мы паехалі граць у Ялту. І ў гэтым вясёлым курортным горадзе, на сцэне, у бляску пражэктараў, шуме музыкі, моры весялосці я нечакана адчуў унутры сябе хваравітую пустэчу і адзінота, якая душыла. Мне раптам стала зразумела, што ніякага сэнсу ў гэтым вясёлым заліхвацкім жыцці няма. Гасподзь, дапусціўшы ўбачыць мне так званыя "прывабнасці" свецкага жыцця, ужо тады паказаў, што ўсё гэта пустая марнасць, якая не можа даць чалавеку ні сапраўднага шчасця, ні радасці ў жыцці» — успамінае айцец Ігар.

Святар з цеплынёй успамінае свае студэнцкія гады, аднак, няспынна дзякуе Госпаду, што Ён дакрануўся да яго сэрца і змяніў яго жыццё: паставіў слугою Царквы Хрыстовай. Бо менавіта на ніве Хрыстовай, як царкоўны служыцель і місіянер, айцец Ігар асабліва шмат зрабіў для адраджэння Праваслаўя ў Беларусі.

Правідэнцыяльнай  стала і сустрэча бацюшкі з айцом Іаанам Красцьянкіным.

«На свята Успення Прасвятой Багародзіцы мы паехалі ў Пскова-Пячэрскі манастыр. І айцец Іаан не благаславіў з'язджаць з Беларусі і прадказаў цікавую рэч, якая мяне ўразіла, што праз два гады мяне рукапаложаць у святары», — распавёў протаіерэй Ігар.

Гісторыя звароту святара да Бога вырасла ў гісторыю найбуйнейшай праваслаўнай абшчыны Беларусі — ппыхода абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Адзін з найбуйнейшых храмаў сталіцы бачны з многіх кропак горада і з'яўляецца не толькі ўпрыгажэннем Мінска, але і адным з яго духоўных і сацыяльных цэнтраў. Сёння прыход, дзякуючы сваёй сацыяльнай дзейнасці і дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі, вядомы ў многіх краінах свету.

 jesus-portal.ru/sobor.by/Church.by