Праведзены перамовы па пытанню прынясення ў Беларусь пачэснай галавы велікамучаніка Панцеляімана

29 красавіка 2018

top.jpg

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў 2019 годзе ў Рэспубліку Беларусь з Рускага на Святой Гары Афон Панцеляіманава манастыра будзе прынесена пачэсная галава велікамучаніка Панцеляімана. Прынясенне святыні адбудзецца ў азнаменаванне святкавання ў 2020 годзе 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе цудоўнага аднойдзення і 500-годдзя ўтварэння Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла Святую Гару Афон наведала дэлегацыя духавенства і міран Беларускага Экзархату на чале з епіскапам Лідскім і Смаргонскім Парфірыем, старшынёй Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаства Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мэтай візіту было правядзенне афіцыйных перамоваў са свяшчэннаначаллем Панцеляіманава манастыра па пытанню прынясення ў Беларусь святыні.

Па прыбыцці на Святую Гару удзельнікі дэлегацыі былі сардэчна прыняты ігуменам Панцеляіманава манастыра архімандрытам Яўлогіем (Івановым) і браціяй манастыра.

22 красавіка, у Нядзелю 3-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых жанчын-міраносіц, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый саслужыў за ўсяносным трываннем і Бажэственнай літургіяй у Пакроўскім храме манастыра мітрапаліту Уладзімірскаму і Суздальскаму Яўлогію і іншым архіпастырам, якія прыбылі з паломніцтвам на Святую Гару Афон. У богаслужэннях таксама прынялі ўдзел святары са складу беларускай дэлегацыі: протаіерэй Расціслаў Салаўёў, іерэй Аляксандр Сняжко і протадыякан Валянцін Палонскі. Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор Панцеляіманава манастыра.

У той жа нядзельны дзень адбылася афіцыйная сустрэча ўдзельнікаў дэлегацыі з архімандрытам Яўлогіем (Івановым) і прадстаўнікамі духоўнага сабора абіцелі, у ходзе якой абмяркоўваўся комплекс пытанняў, якія тычацца прынясення пачэснай галавы велікамучаніка Панцеляімана ў Рэспубліку Беларусь. У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі, прадстаўнікі дэлегацыі Беларускага Экзархату распачалі паломніцтва ў святыя манастыры Святой Горы Дахіяр і Ксенафонт, дзе здзейснілі пакланенне святыням і прачыталі акафіст перад цудатворнай іконай Божай Маці «Скорапаслушніца».

У манастыры Ксенафонт паломнікаў цёпла сустрэў ігумен манастыра архімандрыт Аляксій (Мандзірыс), які наведваў Беларусь у 2017 годзе.

23 красавіка, перад адбыццём на Радзіму, удзельнікі паездкі наведалі Святую і Вялікую абіцель Ватапед, здзейсніўшы пакланенне Поясу Найсвяцейшай Багародзіцы і іншым вялікім святыням і цудатворным іконам Божай Маці, а таксама скіт Панцеляіманава манастыра Стары Русік.

Лідская епархія / Church.by