Работнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у суботніку на тэрыторыі сталічнага храма іконы Божай Маці «Усецарыца»
10 мая 20218 мая 2021 года на тэрыторыі будуемага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» па вуліцы Чыгуначнай у Мінску адбыўся суботнік.
У рамках праграмы ўзаемадзеяння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы трэці год запар напярэдадні Дня Вялікай Перамогі работнікі Міністэрства збіраюцца на прыхрамавой тэрыторыі, каб дапамагчы ў яе добраўпарадкаванні. Да цяперашняй акцыі далучылася 45 чалавек.
Добраахвотнікі прыбралі смецце, высадзілі дрэвы і кветкі, дапамаглі ў добраўпарадкаванні.
Пасля выкананых работ усіх працаўнікоў чакала салдацкая каша і гарачы чай.
Прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ўтвораны ў маі 2012 года намаганнямі сталічных лекараў-анколагаў і іх пацыентаў. У ліпені спецыяльна для гэтага прыхода з манастыра Ватапед (Святая Гара Афон) быў дастаўлены спіс славутай афонскай святыні – абраза Найсвяцейшай Багародзіцы «Усецарыца». Будаўніцтва храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» было пачата ў 2014 годзе. Згодна з праектам, храм у грэчаскім стылі будзе мець два паўнавартасных паверхі, а таксама цокальны і мансардны, невялікую званіцу.