Распрацавана анлайн-віктарына, прысвечаная 435-годдзю святой Сафіі Слуцкай

01 красавіка 2021

551.jpg

Аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Слуцка-Салігорскай епархіі распрацаваў анлайн-віктарыну, прысвечаную 435-годдзю святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Віктарына знаходзіцца ў адкрытым доступе, яе можа прайсці кожны жадаючы як з дапамогай камп'ютара, так і з дапамогай смартфона, як у групе, так і індывідуальна.

Метадычныя рэкамендацыі:

1. Віктарыне павінен папярэднічаць ўрок або занятак, прысвечаны святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

2. Віктарына разлічана на дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

3. Дзецям малодшага школьнага ўзросту рэкамендуецца выконваць заданні віктарыны ў групе з дарослым (пажадана на вялікім экране).

4. Каб прайсці віктарыну індывідуальна, трэба скарыстацца QR-кодам з дапамогай мабільнага тэлефона ці адкрыць спасылку на камп'ютары. Пры гэтым, калі ў занятку будуць удзельнічаць 10 вучняў, і яны адначасова падключацца да гульні па QR-коду, пытанні будуць дадзены ў хаатычнай паслядоўнасці і будуць ва ўсіх адрознівацца.

5. Пераходзіць ад аднаго пытання да іншага можна, скарыстаўшыся галачкай і стрэлачкамі ў правым ніжнім вугле.

6. Каб разгледзець карцінку, трэба націснуць на яе, яна павялічыцца.

7. На малюнках у правым верхнім вугле ёсць значок «i». Гэта значыць, што пры націску на іх ўсплывае падказка.

8. Правільны адказ пры пераходзе да наступнага пытання будзе гарэць зялёным колерам.

9. Віктарына змяшчае 20 розных па складанасці пытанняў, пасля заканчэння тэсту вынік даецца ў працэнтах.

10. Для замацавання ведаў можна праходзіць віктарыну некалькі разоў і заахвочваць веды дзяцей.

Па тэхнічных і метадычных пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: + 375292750754 (Рада Мікалаеўна Спота).

Спасылка на віктарыну.

QR-код: 

image-01-04-21-12-13.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слуцкая епархія / Church.by