Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прызначаны старшынёй Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета трох акадэмій

12 красавіка 2019

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл рэзалюцыяй ад 4 красавіка 2019 года зацвердзіў састаў кіраўніцтва Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій.

Старшынёй Савета зацверджаны архімандрыт Сергій (Акімаў Віталь Віктаравіч), доктар багаслоўя, прафесар, загадчык кафедры біблістыкі Мінскай духоўнай акадэміі і Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.

Рашэннем Свяцейшага Патрырха зацверджаны намеснікі старшыні і сакратар Аб'яднанага савета.

18 сакавіка 2019 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл зацвердзіў Палажэнне аб Аб'яднаным доктарскім дысертацыйным Савеце Маскоўскай духоўнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай акадэміі.

МінДА / Church.by