Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі ўзначаліў працу першай секцыі VIII Іеранімаўскіх чытанняў
10 снежня 20186 снежня 2018 года ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры прайшла работа першай секцыі VIII Іеранімаўскіх чытанняў —навуковай канферэнцыі даследчыкаў Свяшчэннага Пісання, прысвечанай памяці блажэннага Іераніма Стрыдонскага.
У канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі з Дамаска (Сірыя), Мінска (Беларусь), Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кастрамы, Уладзівастока. Сярод выступоўцаў на канферэнцыі былі загадчыкі кафедр біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, Мінскай духоўнай акадэміі (архімандрыт Сергій (Акімаў)), Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (протаіерэй Дзмітрый Юрэвіч), праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (протаіерэй Аляксій Емяльянаў), Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага інстытута (Ларыса Юр'еўна Мусіна), прадстаўнікі Вышэйшай школы эканомікі, Стрэчанскай духоўнай семінарыі, Кастрамской духоўнай семінарыі, Духоўнага цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў Уладзівастоцкай епархіі, праваслаўныя святары, аспіранты і дактаранты Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.
Працу канферэнцыі ўзначаліў архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры білеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры. Пачалася работа першай секцыі з прэзентацыі 15 і 16 выпускаў біблейскага часопіса «Скрыжалі», які выдаецца па рэкамендацыі кафедр біблістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры і Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама зборніка матэрыялаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету, апублікаванага выдавецтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падчас пасяджэння прагучалі навуковыя даклады, у якіх закраналіся праблемы біблейскай археалогіі, герменеўтыкі, экзегетыкі і тэксталогіі.
Другая секцыя VIII Іеранімаўскіх чытанняў пройдзе 14 снежня 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі.