Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі ўзначаліў пасяджэнне абноўленага саставу кіраўніцтва Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета
06 кастрычніка 202030 верасня 2020 года адбылося пасяджэнне кіраўніцтва Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій.
Раней, 1 верасня, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл зацвердзіў абноўлены састаў савета. Новымі вучонымі сакратарамі сталі прарэктар па навуковай рабоце Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэй Канстанцін Кастрамін і прарэктар па вучэбнай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі іерэй Павел Лізгуноў.
У пасяджэнні, якое ўзначаліў старшыня Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета — рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), прынялі ўдзел намеснік старшыні супрацоўнік Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы Дзяніс Макараў і новыя вучоныя сакратары. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам пасяджэнне прайшло з выкарыстаннем аддаленых формаў сувязі.
Адбылося абмеркаванне парадку арганізацыі працы дысертацыйнага савета, кола абавязкаў новых вучоных сакратароў, вядзення справаводства, асвятлення дзейнасці Савета на сайтах духоўных акадэмій. Таксама было закранута пытанне планаванага прамежкавага маніторынгу падрыхтоўкі доктарскіх дысертацый суіскальнікамі. Акрамя гэтага, гаворка ішла аб падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета, якое намечана на восень 2020 года.
У цяперашні час працягваецца збор заявак ад суіскальнікаў. Новая электронная пошта аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета — doct.dissovet@gmail.com.