Калядныя дабрачынныя мерапрыемствы ў Гомельскай епархіі ахапілі каля 10 тысяч чалавек
29 студзеня 2021У Гомельскай епархіі падвялі вынікі Калядных дабрачынных мерапрыемстваў, якія традыцыйна праходзяць у студзені па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
На прыходах храмаў і манастыроў Гомеля, а таксама ва ўсіх благачынніцкіх акругах Гомельскай епархіі прайшлі дабрачынныя ёлкі, святочныя канцэрты і паказы для дзяцей са шматдзетных, няпоўных, маламаёмных сем'яў. Хлопчыкам і дзяўчынкам было ўручана больш за 2 тысячы салодкіх падарункаў.
Без клопату і ўвагі не засталіся людзі, якія знаходзяцца ў бальніцах і сацыяльных установах. Святары, сёстры міласэрнасці, прадстаўнікі моладзевых брацтваў і валанцёры наведалі з падарункамі 36 сацыяльных і медыцынскіх устаноў Гомельскай вобласці.
Адбыўся шэраг дабрачынных архіерэйскіх візітаў, падчас якіх дзіцячым дамам інтэрнатнага і сямейнага тыпу былі перададзены бытавая тэхніка, халадзільнік-маразільнік, сродкі асабістай гігіены, прадметы бытавой хіміі, цацкі і салодкія пачастункі. Бальніцы сястрынскага догляду атрымалі неабходныя сродкі гігіены і бытавую хімію, а пацыенты – салодкія пачастункі.
У Гомельскім абласным радзільным доме маці нованароджаных атрымалі падарункавыя пакеты ад правячага архіерэя.
Асаблівую дапамогу і падтрымку ў Калядныя дні Гомельская епархія аказала ўрачам. Медустановам перададзены канцэнтратары кіслароду, кардыяграфічныя кушэткі і бытавыя электрапрыборы.