Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Калядны фестываль «Радасць» запрашае гасцей

25 снежня 2018

IMG_18122018_115702_0.png

З 23 снежня па 6 студзеня (1 студзеня — выхадны) у Палацы мастацтва горада Мінска праходзіць міжнародны праваслаўны калядны фестываль «Радасць». Час работы з 11: 00 да 20: 00. Уваход вольны.

Ужо каторы год сталічны Палац мастацтва на вуліцы Казлова становіцца тым самым месцам, дзе жыхары Мінска і яго госці збіраюцца, каб дзяліцца святочным настроем і радасцю чакання Ражджаства. Сёлета тут будзе праходзіць праваслаўны Калядны фестываль з простай назвай «Радасць». Падзею арганізуе Лізавецінскі манастыр па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мерапрыемства ўключае праваслаўную выстаўку і святочную культурную праграму.

На выстаўцы прадстаўлены экспазіцыі прыходаў і манастыроў з розных краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі, Грэцыі і Сірыі. Удзельнікі прывязуць царкоўнае начынне, духоўную літаратуру, прадукцыю для здароўя і многае іншае. Таксама яны прадставяць свае абіцелі і парафіі ва ўсёй прыгажосці іхняга праваслаўнага жыцця, раскажуць аб святынях, прымуць запіскі на малітву аб родных і блізкіх.

Важнай часткай экспазіцыі стане ікона Успення Прасвятой Багародзіцы з часцінкамі мошчаў шаснаццаці прападобных Кіева-Пячэрскіх айцоў, напісаная ў Лізавецінскім манастыры. Штодня а 11:00 і 19:30 перад абразом будуць праводзіцца малебны, для памінання на якіх можна падаваць запіскі аб здароўі. Таксама будзе здзяйсняцца малітва за мір ва Украіне.

Каляды немагчыма ўявіць без падарункаў. На фестывалі разгорнецца калядны кірмаш. Святочныя сувеніры, размаляваная кераміка, прадукцыя для здароўя і прыгажосці, тэкстыль і швейныя вырабы парадуюць цеплынёй і арыгінальнасцю ручной працы. На кірмашы можна будзе набыць і розныя карысныя прысмакі: арэхі, халву, сухафрукты, хатнюю выпечку; пакаштаваць стравы ў манастырскай трапезнай.

Фестываль абяцае насычаную культурную праграму, і кожны знойдзе для сябе ў ёй нешта цікавае. Падставай наведаць фестываль могуць стаць наступныя мерапрыемствы:

  • Лекцыя-гутарка на тэму «Дыялог як метад зносін мужа і жонкі». Протаіерэй Уладзімір Шэйдак і яго жонка Іна Шэйдак падымуць далікатную тэму шлюбных адносін і раскажуць аб асабістым вопыце сямейнага жыцця.
  • Гутарка з манахіняй Рэбекай (Лопес-Перэйра), якая раскажа пра свой незвычайны жыццёвы шлях, а яшчэ пра Бразілію, Партугалію і... футбол!
  • Калядныя дыялогі: сустрэча з народнай артысткай Расіі Валянцінай Целічкінай і аргсакратаром Саюза кінематаграфістаў РФ, генеральным прадзюсарам кінафестывалю «Раданеж» Міхаілам Калініным.
  • Прэзентацыя кнігі епіскапа Веніяміна (Тупекі) «Я гатовы...: жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава». Сустрэча з аўтарам.
  • Сустрэча з дызайнерам жаночага адзення Алёнай Вейнік. Адбудзецца жывая размова пра тое, ці існуе паняцце «праваслаўная мода», і як можа выглядаць сучасная жанчына. Удзельнікі гутаркі: старшыня ГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» матушка Вера і протаіерэй Яўген Павяльчук з дачкой Аляксандрай.
  • Канцэрт ансамбля «Вясёлыя рабяты». Выхаванцы псіханеўралагічнага дыспансера пакажуць, што творчасць даступная кожнаму і здольная ствараць простыя, але адчувальныя цуды.

З поўнай праграмай і раскладам усяго фестывалю можна азнаёміцца на сайце festradost.by.

Акрамя пералічаных мерапрыемстваў, адрасаваных у асноўным дарослай аўдыторыі, арганізатары фестывалю падрыхтавалі насычаную дзіцячую праграму. «Пузырэнне» з клоўнам Пузырчыкам, «смехотворения» з паэтам Таццянай Ягоравай, майстар-класы па маляванню, вырабу шпакоўняў і калядных падарункаў, спектаклі, гульні, песні і разнастайныя Калядныя прыгоды! Усё гэта чакае маленькіх гасцей фестывалю і іх актыўных бацькоў. З дзіцячай праграмай можна таксама азнаёміцца на сайце festradost.by(Звярніце ўвагу! На некаторыя мерапрыемствы дзіцячай гасцінай патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя! Зарэгістравацца можна па спасылцы goo.gl/pjT6e6 або па тэлефоне +375 29 625 13 45).

Ражджаство — гэта час не толькі радасці, але і час тварыць дабро. Менавіта таму важнай падзеяй фестывалю «Радасць» стане дабрачынная акцыя «Цуд для блізкага». Гэтым разам агульнымі намаганнямі госці фестывалю змогуць дапамагчы жыхарам Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. На спецыяльнай пляцоўцы акцыі будзе распрацаваная праграма, з якой кожны ахвотны абярэ і зробіць пасільны для яго «Цуд для блізкага». Любы, нават самы маленькі ўдзел не застанецца без увагі. Падрабязная інфармацыя сайце festradost.by.

Давайце дзяліцца радасцю Ражджаства!

23 снежня — 6 студзеня, 1 студзеня — выхадны. Палац мастацтва, вул. Казлова, 3. У буднія дні — з 11:00 да 20:00, у выхадныя — з 10:00 да 20:00. Уваход вольны.

Агульная праграма

Дзіцячая праграма

Church.by