Кіраўнік аршанскай майстэрні «Куцейна» удастоены Патрыяршай ўзнагароды

11 чэрвеня 2019

top.jpg

9 чэрвеня 2019 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння новапабудаванага храма ў гонар іконы Божай Маці «Неўвядальная Квецень» у пасёлку Рублёва горада Масквы і Бажэственную літургію ў новаасвячоным храме.

Храм узведзены ў рамках праграмы будаўніцтва праваслаўных храмаў у Маскве. Яго архітэктура працягвае традыцыю «рускага ўзорачча» XVII стагоддзя. Адметнай асаблівасцю храма стала вельмі мяккае, далікатнае каляровае рашэнне. Блакітны колер даху і купалу сімвалізуе прысвячэнне храма Прасвятой Багародзіцы.

Іканастас храма (на фота) выкананы ў рамеснай майстэрні «Куцейна» (Орша, Беларусь). Кіраўніку майстэрні Васілю Сакалоўскаму была ўручана агульнацаркоўная ўзнагарода — медаль прападобнага Андрэя Іканапісца.

Майстэрні «Куцейнa» былі створаны ў 1995 годзе па благаславенню архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя як падраздзяленне праваслаўнага Куцеінскага брацтва ў імя свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага пры Куцеінскім мужчынскім манастыры ў Оршы.

З пачатку XVII стагоддзя Куцеінскі манастыр з'яўляўся буйным цэнтрам культуры на Беларускай зямлі. Тут працавала друкарня, школа гравюры, майстэрні разьбяроў па дрэве, іканапісцаў, керамікі.

Мэтай зноў створаных рамесных майстэрняў стала адраджэнне былой славы куцеінскіх майстроў. За час працы сфарміравалася каманда спецыялістаў-аднадумцаў, кожны з якіх з'яўляецца прафесіяналам у сваёй справе. Майстры «Куцейны» выконваюць усе віды разьбы па дрэве і іканапісныя работы, апрача ўсяго іншага адраджаючы беларускае іконнае пісьмо. За высокі мастацкі ўзровень работ яны ўзнагароджаны дыпломамі шэрагу выставак.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе РусіChurch.by