З 14 па 16 кастрычніка ў Полацку адбудзецца Міжнародны праваслаўны эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы»
11 кастрычніка 2022З 14 па 16 кастрычніка 2022 года ў Полацку адбудзецца Міжнародны праваслаўны эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы».
Арганізатарамі выступаюць агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў» сумесна з Полацкай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Мерапрыемствы прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя ўтварэння Полацкай епархіі і Праваслаўя на беларускіх землях і накіраваны на ўмацаванне эканамічных і грамадскіх сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Аб сваім удзеле ў эканамічным форуме і канферэнцыі заявілі ў ліку іншых такія структуры і арганізацыі, як пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, унітарныя прадпрыемствы Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Полацкі раённы выканаўчы камітэт, Дабрачынны фонд садзейнічання дзейнасці ў сферы асветы і духоўнага развіцця асоб «Асветнік», Саюз праваслаўных прадпрымальнікаў Расійскай Федэрацыі, Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі», Еўразійскі дзелавы клуб, АТ «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут арганізацыі, кіравання, эканомікі і нафтагазавай прамысловасці», адміністрацыі і прадпрыемствы гарадоў-пабрацімаў Полацка і іншыя.
У рамках адной з секцый у першы дзень форуму Полацкая епархія БПЦ і расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў правядуць прэзентацыю сваіх дабрачынных і духоўна-асветніцкіх праектаў. Галоўнай духоўнай падзеяй першага дня стане прыбыццё ў Полацкую епархію каўчэга са святымі мошчамі блажэннай Матроны Маскоўскай для пакланення вернікаў у Свята-Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.
Асноўным мерапрыемствам другога дня эканамічнага форуму стане дабрачынная духоўна-асветніцкая канферэнцыя: «Полацкая зямля, як адна з калысак усходне-славянскага Праваслаўя». Пленарныя пасяджэнні канферэнцыі, якія пройдуць у сценах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, будуць прысвечаны гісторыі расійска-беларускіх адносін.
У рамках канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Што Бог пашле, тое і буду цярпець», якая апавядае аб жыцці і смерці першага новамучаніка Беларусі – святара Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага.
У другі дзень працы форуму адкрыецца выстава «Мерны абраз», а таксама адбудзецца канцэрт хору Стрэчанскага манастыра ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора горада Полацка.
Заключны, трэці дзень, форуму пачнецца з Бажэственнай літургіі ў Богаяўленскім кафедральным саборы. Набажэнства ўзначаліць епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, богаслужбовыя спевы выканае хор Стрэчанскага манастыра.
Таксама ў гэты дзень можна будзе наведаць сустрэчу жыхароў і гасцей Полацка з вядомымі місіянерамі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Завершыць мерапрыемствы канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь у Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.
Асвятленне мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца праваслаўным тэлеканалам «Спас», а таксама дзяржаўнымі каналамі Беларусі і Расіі.
***
Агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў» ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2003 года і аб'ядноўвае прафесіяналаў у сферы кіравання, прамысловасці і прадпрымальніцтва. Арганізацыя мае больш 50-ці рэгіянальных аддзяленняў па ўсёй краіне і прадстаўніцтва за межамі Расійскай Федэрацыі. Статутная дзейнасць клуба нацэлена на праваслаўнае выхаванне і гарманічнае развіццё пакаленняў, адраджэнне праваслаўных традыцый, стварэнне духоўных і дабрачынных сувязяў паміж Царквой, бізнесам і грамадствам.