З 19 па 26 жніўня пройдзе хрэсны ход са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор да Мінскай іконы Божай Маці
14 жніўня 2022У год 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 19 па 26 жніўня пройдзе вялікі хрэсны ход са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор да Мінскай іконы Божай Маці.
Паломнікі за 8 дзён пройдуць 250 км. Іхні маршрут будзе пралягаць праз 4 епархіі і 18 храмаў.
Да ўдзелу ў шэсці запрашаюцца ўсе жадаючыя з Беларусі і замежжа.
Хрэсны ход пачнецца 19 жніўня на Праабражэнне Гасподняе, і завершыцца 26 жніўня урачыстым шэсцем па горадзе Мінску, пасля якога Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін адслужыць Бажэственную літургію і малебен перад цудатворнай іконай Божай Маці «Мінская» ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
З падрабязным маршрутам малітоўнага шэсця можна азнаёміцца па спасылцы.
Пералік рэчаў, якія патрэбныя паломніку ў шляху, можна спампаваць тут.
Дадатковая інфармацыя аб правядзенні хрэснага ходу будзе размяшчацца на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы і іншых афіцыйных крыніцах.
Даведачная інфармацыя па нумарах тэлефонаў: Сергій Уласавец +37529-326-33-35, +37525-964-52-99
Аляксандр Несцярчук +37544-77-21-888