Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Самы душэўны падарунак да Дня маці: фестываль «Радасць» зноў сустракаюць у Мінску

24 верасня 2019

Афиша_РАДОСТЬ.jpg

З 5 па 13 кастрычніка ў самым цэнтры Мінска, у Палацы мастацтва, пройдзе праваслаўны фестываль «Пакроўская Радасць». Ён прысвечаны Пакрову Прасвятой Багародзіцы і Дню маці.

З самай першай «Радасці» фестываль палюбіўся многім мінчанам. Яго чакаюць і прыходзяць на мерапрыемствы ўсёй сям'ёй. Тут гучыць жывая музыка, праходзяць кінапаказы, канцэрты, спектаклі, інтэрактыўныя і гульнявыя дзіцячыя праграмы, можна задаць цікавячае пытанне святару і пакаштаваць стравы манастырскай кухні.

Неад'емнай часткай фестывалю з'яўляецца праваслаўная выстава. Гэтым разам прывязуць прадукцыю сваіх манастыроў і прыходаў больш за 90 удзельнікаў з 11 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Грэцыі, Палесціны ды Сірыі.

Праграма мерапрыемстваў «Пакроўскай Радасці» атрымалася насычанай і разнастайнай. Арганізатары фестывалю абяцаюць:

- На праекце «Дочкі-маці» пагаворым з мамамі, кожная з якіх дасягнула поспехаў у сваёй справе. Нашымі гасцямі стануць вядомая спявачка і вядучая Ларыса Грыбалёва, грамадскі дзеяч і журналіст Тамара Вяцкая, папулярны фуд-коўч Ксенія Вяцкая, старшыня грамадскага дабрачыннага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля»" Вера Сярдзюк.

- На адкрытым сястрыцкім сходзе, які па традыцыі правядзе духаўнік Свята-Лізавецінскай абіцелі протаіерэй Андрэй Лемяшонак, зададзім хвалюючыя пытанні. Запрашаем усіх на гэтую сустрэчу. Яна дасць магчымасць убачыць на свае вочы, як і чым жыве вялікая манастырская сям'я, а таксама даведацца, як можна рэалізаваць сябе ў служэнні бліжняму.

- У праекце «Сем Я» пазнаёмімся са шматдзетнымі творчымі сем'ямі протаіерэя Сергія Храпіцкага і музыканта Аляксандра Мінянкова. Пагаворым з імі аб праваслаўнай сям'і, аб выхаванні дзяцей, аб цяжкасцях і кампрамісах. Мы будзем слухаць не толькі карысныя парады, але і выдатныя спевы сямейных ансамбляў.

- Побач з дзіцячай гасцінай на 3-м паверсе наведаем «Куток клопату пра маму», які ўключае кансультацыі з педыятрам, рэўматолагам, мамолагам і масажыстам. Разам з маладымі мамамі даведаемся усё пра цяжарнасць, грудное выкормліванне і пра сон нованароджаных. Дадзены праект, як і некаторыя мерапрыемствы дзіцячай гасцёўні, будзе праводзіцца сумесна з арганізатарамі Магілёўскага фестывалю «Сямейныя традыцыі», якія з радасцю дзеляцца сваім вопытам.

- На сустрэчы-практыкуме «Ціхія песні: Спяваем калыханкі» навучымся спяваць старадаўнія і сучасныя калыханкі, а таксама пагаворым аб спакойных гульнях і кнігах перад сном. Дапаможа ў гэтым музыказнаўца Марына Мурашка.

Агульная праграма фестывалю >>

- Штодня будзем праводзіць шмат часу ў дзіцячай гасцінай, таму што захочацца ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах: спектаклях, гульнях, майстар-класах. Разам з дзеткамі створым падвескі і незвычайныя закладкі з дапамогай сапраўдных кветак; паслухаем парады па садоўніцтву для маленькіх ад супрацоўніка Батанічнага саду, каб разам пасадзіць сваю першую кветку ў гаршчочак; пагутарым з хатнімі жывёламі ў кантактным заапарку; зоймемся рухомымі гульнямі на вялікай спартыўнай пляцоўцы з турнікамі і трэнажорамі. А яшчэ паглядзім паказ дзіцячай калекцыі адзення ад студыі моды і дызайну AVAmoda.

Дзіцячая праграма фестывалю >>

- Немагчыма ўявіць фестываль «Радасць» без творчай і дабрачыннай акцый. Ідэю для першай з іх падказала само свята — Дзень маці: напішам на паштоўках самыя дарагія словы мамам. Пасланні «адправім» незвычайным спосабам, каб кожны змог дакрануцца да цёплых пажаданняў. А падчас дабрачыннай акцыі «Радасць для бліжняга» разам паўдзельнічаем у зборы сродкаў на стварэнне дзіцячай пляцоўкі побач са Свята-Лізавецінскім манастыром на радасць маленькім прыхаджанам абіцелі і ўсім жыхарам мікрараёна Навінкі.

З падрабязнай праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце festradost.by.

Запрашаем усіх на свята! Уваход вольны!

Адрас правядзення фестывалю: Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3 (ст. м. «Плошча Перамогі»).

Час працы фестывалю: штодня з 5 па 12 кастрычніка з 10:00 да 20: 00, 13 кастрычніка, у дзень закрыцця фестывалю, з 10:00 да 15:00.

Кантакт для СМІ: Вольга Камісарава +375 29 102 10 08.

Свята-Лізавецінскі манастыр / Church.by