Семінар для дзяжурных па храму і работнікаў царкоўных лавак адбыўся ў Бабруйску
09 жніўня 20177 жніўня 2017 года па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма на базе Бабруйскага епархіяльнага кіравання адбыўся адукацыйны семінар для дзяжурных па храму і работнікаў царкоўных лавак.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў епархіяльны місіянерскі аддзел
У семінары прынялі ўдзел больш за 30 чалавек з прыходаў Бабруйскай епархіі.
На сустрэчы ішла размова аб асноўных аспектах культуры зносін і паводзін у храме, кампетэнтнасці парафіяльных работнікаў у царкоўных пытаннях, хрысціянскіх адносін да людзей, якія прыходзяць у храм.
Удзельнікі семінара выказаліся за рэгулярнае правядзенне падобных адукацыйных курсаў.